З 7 сакавіка на тэрыторыі Маларыцкага раёна ўведзена забарона на наведванне лясоў. З чым звязаны такія меры?
Сяргей Астапук падкрэсліў, што забарона азначае, што грамадзяне не павінны заходзіцца на тэрыторыі лясоў, таксама туды не павінен заязджаць транспарт, за выключэннем службовага. Неабходнасць забароны на наведванне лясоў звязана з устанаўленнем пятага класа пажаранебяспекі. Паспрыяла ўвядзенню забароны лясоў адсутнасць снежнага покрыву і дажджоў, а таксама засушлівае надвор’е. Гэта прывяло да ўзнікнення ачагоў лясных і іншых пажараў у экасістэмах на ўсёй тэрыторыі раёна. З пачатку 2025 года на тэрыторыі Маларытчыны зафіксавана адно ўзгаранне: 26 лютага ў Чарнянскім лясніцтве, пашкоджана 1,3 га лесу.
Па словах Сяргея Астапука, для папярэджвання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, якія ўзнікаюць у лясным фондзе, у Маларыцкім лясгасе ёсць неабходная тэхніка і сродкі.