У Маларыце, на сцяне дома № 87 па вуліцы Савецкая, з’явіцца мурал “Мы служым лесу, каб лес служыў людзям”. На ім адлюстраваны будзе работнік лясной галіны, які ідзе, трымаючы за руку дзіця. Мурал – падарунак жыхарам райцэнтра ад Міністэрства лясной гаспадаркі, які з’явіцца ў кожным раённым цэнтры краіны.
Муралы на лясную тэматыку ўжо ёсць у Валожыне, Кобрыне, Магілёве… Маларыта – чарговы горад, у якім 22 красавіка пачалася рэалізацыя ініцыятывы Міністэрства лясной гаспадаркі. Новы арт-аб’ект – адзін з самых вялікіх у нашым райцэнтры.