У Маларыцкім лясгасе падведзены вынікі работы за 2025 год. Лепшым у прафесіі стаў ляснічы Пажэжынскага лясніцтва Сяргей Касынюк.
Для атрымання такога ганаровага звання ўлічвалася некалькі паказчыкаў лесагаспадарчай дзейнасці. Гэта і працэнт плошчаў зямель, пакрытых лесам, прыжывальнасць лясных культур, увод маладняка ў катэгорыю каштоўных драўняных пасаджэнняў, нарыхтоўка ляснога семя, догляд за маладымі пасаджэннямі, паступленне сродкаў ад лесагаспадарчай дзейнасці…
Сяргей Касынюк гаворыць, што яго ганаровае званне – гэта заслуга ўсяго калектыву, дзе кожны ведае: якасць, адказнасць, аператыўнасць, бяспека – вышэй за ўсё.